Удзел БДАМЛМ у спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага раёна г.Мінска

30 мая 2025 года санітарнае звяно БДАМЛМ у складзе: камандзіра санітарнага звяна – Н.П.Прынько, сандружыннікаў – М.А.Філімонцавай, Н.А.Кручок, І.Г.Максімавіч прынялі ўдзел у ролі назіральнікаў штогадовых раённых спаборніцтваў санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага раёна г.Мінска, арганізаваных у адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сілаў Цэнтральнага раённага звяна Мінскай гарадской падсістэмы ДСНС на 2025 год.

Спаборніцтва праходзіла ў пяць этапаў: на першым этапе каманды дэманстравалі ўвесь неабходны рыштунак і ўменне апранаць процігаз, на другім–чацвёртым – зладжаную працу ў агменях камбінаванай паразы, хімічнага і інфекцыйнага заражэнняў, на пятым, заключным, каманды дэманстравалі свае тэарэтычныя веды.

Па выніках спаборніцтваў былі абвешчаны пераможцы і ўручаны памятныя прызы.

 

1. Санітарнае звяно БДАМЛМ: Н.А.Кручок, Н.П.Прынько, М.А.Філімонцавай і І.Г.Максімавіч.
2. Удзельнікі санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага раёна г.Мінска