Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – пераможцы III-га агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў
29 мая 2025 года ў актавай зале ДУА«Сярэдняя школа №27 г.Мінска» адбыўся фінал ІІІ-га агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў. Тэмай конкурсу была абвешчана «Паэма аб любві».
Ад Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у конкурсе прынялі ўдзел: загадчык сектара аблічбоўвання аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій І.Д.Зайчанка (верш С.Ясеніна «Ліст да жанчыны», жанр «Мастацкае слова»), вядучы архівіст аддзела публікацый А.С.Іваненка (верш М.Сафарава, У.Руднева «Розныя жанчыны блукаюць па свеце», жанр «Мастацкае слова»), а таксама архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм П.Я.Конанава пры ўдзеле Л.Я.Конанавай, А.М.Бушкевіч і У.І.Шумскай (танец пад песню «Рэха кахання», жанр «Харэаграфічная творчасць»).
Вядучай агляду-конкурсу выступіла загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь У.А.Калабаева. Актыўную падтрымку ўдзельнікам конкурсу аказвалі работнікі архіва, якія знаходзіліся ў актавай зале школы.
Па выніках адзнак конкурснай камісіі на чале з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінавым дыпломам III ступені ў намінацыі «Арыгінальны жанр» узнагароджана І.Д.Зайчанка, а дыпломам у намінацыі «Прыз сімпатый гледачоў» – узнагароджаны П.Я.Конанава, Л.Я.Конанава, А.М.Бушкевіч і У.І.Шумская.
Штогадовае правядзенне агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці становіцца важнай часткай культурнага жыцця архіўнай галіны, ствараючы прастору для самавыяўлення работнікаў архіўных устаноў і развіваючы іх творчы патэнцыял.
![]() |
1. Правядзенне III-га агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці рэспубліканскіх архіўных устаноў. Вядучая – загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь У.А.Калабаева |
![]() |
2. Удзельніца агляду-конкурсу I.Д.Зайчанка падчас выступу |
![]() |
3. Удзельніцы агляду-конкурсу П.Я.Конанава, Л.Я.Конанава, А.М.Бушкевіч, У.I.Шумская падчас выступу |
![]() |
4. Група падтрымкі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |
![]() |
5. Група падтрымкі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь |
![]() |
6. Узнагароджанне работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – пераможцаў агляду-конкурсу |
![]() |
7. Узнагароджанне работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – пераможцаў агляду-конкурсу |
![]() |
8. Узнагароджанне работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь – пераможцаў агляду-конкурсу |
![]() |
9. Агульнае фота членаў конкурснай камісіі і ўдзельнікаў агляду-конкурсу |