Аб удзеле загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценкi ў круглым стале «Кінафотадакумент як гістарычная памяць аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне»

29 мая 2025 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно адбыўся круглы стол «Кінафотадакумент як гістарычная памяць аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», арганізаваны РГА «Беларускі саюз кінематаграфіі» і прысвечаны 80-годдзю Перамогі.

У рамках круглага стала выступілі: дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, загадчык аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства А.А.Карпілава, дырэктар студыі дакументальнага кіно «Летапіс» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» У.М.Мілаш і іншыя.

Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка выступіла з дакладам «Дакументы Беларускага штаба партызанскага руху як аснова сюжэтаў дакументальных фільмаў».

 

1. З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар
2. Выступленне загадчыцы аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства А.А.Карпілавай
3. Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценкі
4. Выступленне дырэктара студыі дакументальнага кіно «Летапіс» Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» У.М.Мілаша