Экскурсія з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый Магілёўскай вобласці

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-м угодкам Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 29 мая 2025 года ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі прадстаўнікі магілёўскіх абласных арганізацый палітычных партый і рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў. Сярод гасцей былі прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, партыі «Белая Русь», Магілёўскага абласнога грамадскага аб’яднання «Рускі дом» і грамадскага аб’яднання магілёўскіх рамеснікаў «Шчырая майстэрня». Удзельнікі экскурсіі пазнаёміліся з сучаснымі тэхналогіямі, неабходнымі для захоўвання і выкарыстання дакументаў.

Банерная выстаўка «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннаму аднаўленню горада Магілёва, выклікала жывую цікавасць у прысутных. Экскурсія працягнулася наведваннем чытальнай залы, дзе госці змаглі задаць архівістам пытанні, якія датычацца дакументаў і іх пошуку ў архіве. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі экскурсіі азнаёміліся з найбольш цікавымі архіўнымі дакументамі і паглядзелі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Прадстаўнікі магілёўскіх абласных арганізацый палітычных партый і рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў на фоне інфармацыйнага стэнда вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь
2. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў знаёміць гасцей з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
3. Прадстаўнікі магілёўскіх абласных арганізацый палітычных партый і рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў разглядаюць выставу архіўных дакументаў.
4.Прадстаўнікі магілёўскіх абласных арганізацый палітычных партый і рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў падчас дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».