Санітарнае звяно Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы заняло 3 месца на раённых спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны
30 мая 2025 г. санітарнае звяно Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы прыняло ўдзел у спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны Цэнтральнага раёна г. Мінска. Па выніках спаборніцтваў каманда Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы ў складзе камандзіра звяна Алены Мяцеліцы, сандружыннікаў Анастасіі Недашкоўскай, Уладзіславы Русецкай, Таццяны Міхайлоўскай і статыста Вольгі Гук заняло 3 месца.
Віншуем пераможцаў!
![]() |
1. Санзвяно ў час выканання задання |
![]() |
2. Узнагароджанне санзвяна БелНДІДАС |
![]() |
3. Дыплом інстытута |