Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь сумеснага семінара па актуальных пытаннях справаводства і архіўнай справы
28 мая 2025г. адбыўся сумесны семінар Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь па актуальных пытаннях справаводства і архіўнай справы.
Мерапрыемства прайшло на пляцоўцы Камітэта дзяржаўнага кантролю (далей – КДК) і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) для работнікаў галоўнага ўпраўлення, структурных падраздзяленняў і тэрытарыяльных органаў КДК, органаў фінансавых расследаванняў, адказных за вядзенне справаводства і архіўнай справы.
З уступным словам на пляцоўцы НАРБ выступіла намеснік дырэктара архіва А.А.Стуканава.
Пытанні выканання патрабаванняў заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, выканання патрабаванняў фарміравання і афармлення спраў пры падрыхтоўцы да перадачы ў архіў, парадку знішчэння дакументаў і спраў, арганізацыі работы з электроннымі дакументамі былі асветлены ў выступленнях загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Т.А.Шаўчэнкі i вядучага архівіста аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Л.М.Сігневіч.
Таксама для прысутных на семінары Т.А.Шаўчэнка правяла экскурсію для iх азнаямлення з працай архіва.
![]() |
1. Выступае намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава |
![]() |
2. Удзельнікі семінара пад час лекцыі па пытаннях справаводства |
![]() |
3. Выступае загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Т.А.Шаўчэнка |