Лекцыі, прысвечаныя гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы

Выстава Краязнаўчага музея «За сябры свая: патрыятычнае служэнне Рускай Праваслаўнай Царквы. 1941 -1945 гг». стала заўважнай падзеяй у культурным жыцці Полацка ў маі 2025 года.

Лекцыі, арганізаваныя ў рамках выставы, прыцягнулі ўвагу шырокай грамадскасці, зацікаўленай у гісторыі сваёй краіны і духоўнай спадчыне.

Лектар – айцец Георгій. Яго даклад, прысвечаны малавядомым старонкам гісторыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў розныя перыяды, быў прадстаўлены ў жывой і захапляльнай форме. Айцец Георгій умела спалучае глыбокае веданне гістарычных фактаў з даступнай мовай, што робіць яго выступленні зразумелымі і цікавымі для самай разнастайнай аўдыторыі. Слухачы адзначылі не толькі інфарматыўнасць лекцыі, але і яе эмацыйную насычанасць, здольнасць выклікаць шчыры водгук у сэрцах.

На фота: Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку падчас наведванняў лекцый.