Абмен вопытам і ўмацаванне прафесійных сувязей: Семінар па экспертызе каштоўнасці дакументаў прайшоў у Занальным дзяржархіве у г.Маладзечна

У Занальным дзяржаўным архіве г.Маладзечна адбыўся семінар, прысвечаны пытанням правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты раённых архіваў з Вілейкі, Валожына, Мядзеля. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні, звязаныя з правядзеннем экспертызы каштоўнасці дакументаў, правільнасцю складання актаў аб выдзяленні спраў са скончанымі тэрмінамі захоўвання да знішчэння, афармленнем вопісаў спраў, унясеннем змяненняў у навукова-даведачны апарат (НСА). Атрыманыя рэкамендацыі будуць скарыстаны ў практычнай працы архіўных устаноў.

Інтэрактыўная праграма дапоўніла дзелавую частку: гасцям прэзентавалі фільм «Гісторыя Перамогі» (БелДАКФФД), а таксама правялі экскурсію па архіве, паказаўшы сховішчы і найбольш цікавыя дакументы.

Занальны архіў стаў не толькі пляцоўкай для абмену вопытам, але і ўмацавання прафесійных сувязей паміж архівістамі рэгіёна.

 

1. Архівіст Марыя Мячкоўская з анатацыяй да фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2,3. У час правядзення семінара па пытаннях правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў
4. Удзельнікі семінара