У БелНДІДАС 11 чэрвеня 2025г. адбудзецца навучальны семінар-вэбінар па тэме: «Электронны дакументазварот і архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў»

Пытанні, якія разглядаюцца на семінары:

1. Нарматыўна-прававая і метадычная база ў сферы электроннага дакументазвароту і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў.

2. Паняцця дакумента ў электронным выглядзе, электроннага дакумента, электронныя копіі дакумента на папяровым носьбіту, копіі электроннага дакумента на папяровым носьбіту. Цэлакупнасць і сапраўднасць электроннага дакумента.

3. Стварэнне і афармленне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Фарматы файлаў.

4. Праца з дакументамі ў электронным выглядзе, электроннымі дакументамі ў рамках АСДОУ. Патрабаванні да інфармацыйных сістэм. Рэгістрацыя дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў. Арганізацыя электроннага дакументазвароту.

5. Фарміраванне электронных і гібрыдных спраў.

6. Экспертыза каштоўнасці і тэрміны захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў.

7. Перадача электронных і гібрыдных спраў у архіў арганізацыі. Складанне вопісаў электронных спраў.

8. Парадак захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў у архіве арганізацыі. Інфармацыйная сістэма архіва арганізацыі, АІС «Устаноўскі архіў». Патрабаванні да інфармацыйных сістэм архіваў арганізацый.

9. Умовы, пры якіх дапускаецца стварэнне і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў без папяровых аналагаў.

10. Перадача дакументаў у электронным выглядзе на сталае захоўванне ў дзяржаўныя архівы.

Занятак праводзяць: дырэктар інстытута Рыбакоў А.Я., прадстаўнік дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».

запаўняюць дакументы з сайта (belniidad.by) рубрыкі «Правядзенне навучальных семінараў»;

накіроўваюць дакументы і заяўку (з указаннем удзелу ў семінары вочна або дыстанцыйна) на электронную пошту 4ukovi4@belniidad.by да 10чэрвеня 2025г.

Кантактная асоба Чуковіч Марына Уладзіміраўна. Тэлефон: 363-02-05 (панядзелак–чацвер з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00).

Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30.

Семінар праводзіцца па адрасе: г.Мінск, вул.Крапоткіна,55, канферэнц-зала.

Час правядзення: 9.30–14.20.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, выдаецца сертыфікат аб навучанні.

Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ»Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.