Заняткі па павышэнні кваліфікацыі работнікаў дзяржаўных архіўных устаноў
19 – 23 мая 2025 г. адбыліся курсы павышэння кваліфікацыі «Сучасныя падыходы да арганізацыі архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь», арганізаваныя Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Лекцыі праводзілі выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, высокакваліфікаваныя спецыялісты рэспубліканскіх архіўных устаноў.
Праграма курсаў мела актуальную тэматыку і асвятляла пытанні дзейнасці дзяржаўных архіваў у галіне камплектавання, забеспячэння захаванасці, дзяржаўнага ўліку, выкарыстання архіўных дакументаў. Асаблівы акцэнт быў зроблены на асвятленні прымянення Інтэрнет-тэхналогій для пашырэння доступу да архіўных дакументаў, работы з электроннымі дакументамі, экспертызы каштоўнасці дакументаў і камплектавання дзяржаўных архіваў з улікам змяненняў, унесеных у Закон Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. «Аб архіўнай справе і справаводстве», і абноўленых падыходаў да распрацоўкі новага пераліку тыпавых дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання.
23 траўня 2025 г. прайшоў круглы стол «Сучасныя выклікі і магчымасці ў галіне кіравання дакументамі і архіўнай справы».
У ім прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў, загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук С.М.Ходзін, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў.
У сваім выступленні А.Л.Воінаў спыніўся на пытаннях развіцця архіўнай галіны: новых формах выкарыстання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду, сістэме адкрытага доступу да дакументаў НАФ, мерапрыемствах для моладзі, а таксама неабходнасці больш актыўнага пераходу архіўных устаноў да працэсу лічбавай трансфармацыі і інш.
У завяршэнні курсаў адбылося ўручэнне слухачам пасведчанняў аб павышэнні кваліфікацыі ўстаноўленага ўзору.
![]() |
1. Выступае дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў |
![]() |
2. Прывітальнае слова загадчыка кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара гістарычных навук С.М.Ходзіна |
![]() |
3. Удзельнікі мерапрыемстваў падчас круглага стала |
![]() |
4. Фота на памяць |