9 мая 2025года супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі

9 мая ў Беларусі адзначаецца адно з самых важных святаў у гісторыі краіны – Дзень Перамогі. У гэты дзень мы аддаём даніну памяці загінуўшым воінам, дзякуем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае жыццё ў незалежнай краіне. Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у гісторыі нашай краіны і па сённяшні дзень з’яўляецца адной з ключавых трагічных падзей для беларусаў. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але вялікая перамога – сімвал мужнасці, стойкасці і адданасці Айчыне – навечна ўпісана ў гераічны летапіс краіны.

9 мая 2025года увесь калектыў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці разам з сем’ямі прынял удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі: у шэсці пакаленняў, якое адбылося ў рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае!”, урачыстым мітынгу і цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

1-2. Супрацоўнікі архіва падчас удзелу ў рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае!”.
3. Дырэктар архіва С.І.Міклашэвіч і супрацоўнікі архіва падчас удзелу ў цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.