Кіналекторый «Гісторыя Вялікай Перамогі»: архівісты наведалі УА «Маладзечанскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя І.В. Залуцкага»
12 мая супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» прынялі ўдзел у тэматычным мерапрыемстве УА «Маладзечанскі дзяржаўны медыцынскі каледж імя І.У. Залуцкага», прымеркаванага да Міжнароднага дня медыцынскіх сясцёр і 80-годдзя Вялікай Перамогі, на якім супрацоўнікамі архіва былі прадстаўлены дакументальныя фільмы «Гісторыя Вялікай Перамогі» і «Казахстан у Вялікай Айчыннай вайне». Таксама ў рамках мерапрыемства навучэнцамі каледжа была прадэманстравана прэзентацыя аб ролі медыцынскіх работнікаў на палях бітваў Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках правядзення кіналекторыя архівісты выступілі з кароткай гістарычнай даведкай, якая апавядае пра падзеі, адлюстраваныя на ўнікальных кадрах кінахронікі і пазнаёмілі з працай па захаванні гістарычнай памяці, якую праводзяць архівы.
![]() |
1. Архівіст Марыя Мячкоўская падчас выступлення з анатацыяй да фільма |
![]() |
2-5. Падчас прагляду фільмаў |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
6-8. Выступленне навучэнцаў каледжа |
![]() |
![]() |