Аб наведванні супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ваенных могілак і мемарыяльнага комплексу «Дзецям вайны» ў г.Магілёве

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 8 мая 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі загінуўшых салдат на ваенных могілках і да мемарыяла «Дзецям вайны» ў г.Магілёве. На вайсковых могілках па вуліцы Лазарэнкі ў г.Магілёве ў пасляваенны перыяд былі пахаваны 109 воінаў Чырвонай Арміі, партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод пахаваных воіны 173-й стралковай дывізіі 13-й арміі Заходняга фронту, якая абараняла г.Магілёў у ліпені 1941 года, , а таксама воіны 49-й і 50-й армій 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні г.Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод іх 5 Герояў Савецкага Саюза: Міхаіл Кандрацьевіч Буянаў, Міхаіл Апанасавіч Замулаеў, Асман Мусаевіч Касаеў, Мікалай Васільевіч Рамашка і Васіль Ігнатавіч Панькоў. Мемарыяльны комплекс быў адкрыты 3 ліпеня 2009 года, у рамках святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (аўтары скульптар Уладзімір Слабодчыкаў, архітэктар Ігар Марозаў).

Супрацоўнікі архіва, аддаючы даніну павагі людзям, якія загінулі і выжылі ў гэтым пекле, спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі.

 

1. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» на фоне мемарыяльнага комплексу «Дзецям вайны» ў г.Магілёве.
2-3. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ўскладаюць кветкі да мемарыяльнага знака на месцы расстрэлу байцоў знішчальнага батальёна 25 ліпеня 1941 года.
4-6. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ускладаюць кветкі да скульптурнай кампазіцыі загінуўшым салдатам на ваенных могілках.