Аб правядзенні мерапрыемства, прысвечанага 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Дзень Перамогі застаецца сімвалам адзінства і гонару, днём, калі мы ўспамінаем вялізную цану, выплачаную за мір, і абяцаем ніколі не забываць урокі мінулага.

8 мая 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святкаванню 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Супрацоўнікі ўстановы прынялі ўдзел у віктарыне «Па старонках гісторыі Вялікай Айчыннай вайны», дзе кожны змог ацаніць свае веды ў гэтай галіне. Таксама вялікую цікавасць выклікаў у супрацоўнікаў прадстаўлены ім відэаролік праекта «Ажыўшыя помнікі».

На фатаграфіях: У час правядзення мерапрыемства.