«Патрыятычна, душэўна і з аркестрам: маладзечанскія архівісты працягваюць віншаваць ветэранаў З Днём Перамогі»
Маладзечанскія архівісты з глыбокай павагай і ўдзячнасцю павіншавалі з Днём Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Алену Пятроўну Галаван і вязніцу канцлагера Зінаіду Аляксееўну Лебедзеву. Гэтыя жанчыны-жывыя сведкі страшных выпрабаванняў, якія выпалі на долю іх пакалення, і сімвал стойкасці, мужнасці і непахіснай веры ў перамогу.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Алена Галаван, нягледзячы на юны ўзрост, апынулася ў цэнтры барацьбы з ворагам. Толькі што скончыўшы пяты клас, яна не засталася ў баку і стала разведчыцай партызанскай брыгады імя Кутузава. Веданне родных месцаў, уменне арыентавацца ў лясных масівах і знаходлівасць дапамагалі ёй выконваць складаныя заданні, паспяхова падманваючы нават самых вопытных праследавацеляў. Алена Пятроўна Голован ўнесла свой уклад у Перамогу, і сёння яе ўспаміны — неацэнная спадчына для будучых пакаленняў.
Зінаіда Аляксееўна Лебедзева перажыла жахі фашысцкага канцлагера, дзе кожны дзень быў барацьбой за жыццё. Нягледзячы на нечалавечыя ўмовы, яна захавала сілу духа і веру ў вызваленне. Яе гісторыя — напамін пра тое, якой цаной была заваяваная свабода.
У гонар стойкіх жанчын ля іх вокнаў прагучаў святочны канцэрт. Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў выканалі песні Перамогі, напоўніўшы вуліцы горада ўрачыстымі мелодыямі, якія адгукнуліся ў сэрцах усіх прысутных. Аркестр і юныя артысты стварылі атмасферу падзякі, павагі і памяці.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў. Архівісты Маладзечна адзначылі: гісторыі гэтых гераінь будуць жыць у дакументах, у сэрцах людзей, у памяці пакаленняў.
![]() |
1. Алена Галаван і Іна Пудакевіч |
![]() |
2. Алена Галаван і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый |
![]() |
3. Іна Пудакевіч віншуе Зінаіду Лебедзеву |
![]() |
4. Віншаванне Зінаіды Лебедзевай |
![]() |
![]() |
![]() |
5-7. Канцэрт ля вокнаў ветэранаў і вязняў |