Аб удзеле спецыялістаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ва ўрачыстай цырымоніі па закладцы капсулы часу з пасланнем для будучых пакаленняў

7 мая 2025 года ў г.Оршы прайшла ўрачыстая цырымонія па закладцы капсулы часу з пасланнем для будучых пакаленняў на месцы ўзвядзення манументальнай скульптуры «Орша – горад працоўнай славы. 1941-1945 гг».

У пасланні – словы падзякі героям вайны, аповяд аб подзвігу мірных жыхароў райцэнтра, якія за кароткі тэрмін аднавілі прадпрыемствы і ў 1944-1945 гады працавалі на карысць фронту.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел ганаровыя госці – старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз.

На мерапрыемстве прысутнічалі спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы Пахамовіч Аксана і Чугунова Таццяна.

 

1. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз на ўрачыстай цырымоніі закладцы капсулы часу
2-4. Урачыстая цырымонія закладкі капсулы часу з пасланнем для будучых пакаленняў на месцы ўзвядзення манументальнай скульптуры «Орша – горад працоўнай славы. 1941-1945 гг».
5-6. Спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы Пахамовіч Аксана і Чугунова Таццяна на ўрачыстым мерапрыемстве