Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў ДУА «Ліцэй №1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага г.Гродна»

8 мая 2025 года супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў ДУА «Ліцэй №1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага г.Гродна» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Загадчык сектара публікацыі і археаграфічнай апрацоўкі дакументаў В.І.Шнэк распавяла навучэнцам аб стварэнні фільма, а таксама аб асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, якія дэманструюцца ў дакументальнай кінахроніцы.

 

1. Выступленне супрацоўніка архіва В.І.Шнэк перад навучэнцамі ДУА «Ліцэй №1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага г.Гродна»
2. Навучэнцы ДУА «Ліцэй №1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага г.Гродна» падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»