Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб генацыдзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў у адносінах да жыхароў Рэчыцы

У архіўнай калекцыі цыфравых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстваў фашызма захоўваецца велізарная колькасць пратаколаў допытаў сведкаў распраў нямецкіх акупантаў і іх памагатых над мірным насельніцтвам. Асобая жорсткасць нацыстаў праяўлялася ў адносінах да яўрэяў.

У прыватнасці, 24 лістапада 1944 года быў праведзены допыт жыхара Рэчыцы Міхаіла Іосіфавіча Сасноўскага (Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 109). Ён пасведчыў, што ў верасні 1941 года фашысты выгналі з дому яго сям’ю – бацьку Іосіфа, маці Аліту і брата Хаіма Сасноўскіх. Іх адправілі ў інтэрнат фабрычнага раёна горада, агароджаны калючым дротам, дзе ўсіх расстралялі.

 

ЗДАРэч. Ф.864. Воп.1. Спр.3. Арк.109