Наведванне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь работнікамі ДВА «Горремавтодор Мингорисполкома»
02 мая 2025 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведалі работнікі ДВА «Горремавтодор Мингорисполкома».
З прывітальным словам перад гасцямі выступіў дырэктар НАРБ Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш распавяла пра гісторыю архіва, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці. Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Н.I. Сонцава i Ю.С.Верамейчык азнаёмілі з экспазіцыйнымі выставамі архіва «Благоустройство страны через призму времени» i «Весна Победы».
Госці наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе I.У.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і іншымi дакументамі.
У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80-годдзя Вялікай Перамогі, для гасцей быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «История Великой Победы», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Для работнікаў ДВА «Горремавтодор Мингорисполкома» былі прадэманстраваны дакументы па гісторыі дарожнага будаўніцтва БССР за 20-30-я гады ХХ ст., якія выклікалі ў гасцей вялікую цікавасць.
Па заканчэннi сустрэчы дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручыў генеральнаму дырэктару ДВА «Горремавтодор Мингорисполкома» М.Я.Белавусу ілюстраваны зборнік дакументаў «Операция «Багратион». Партизаны белорусской земли…».
![]() |
1. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк выступае перад гасцямі архіва |
![]() |
2. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш распавядае пра гісторыю архіва |
![]() |
3. Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Н.І.Сонцава знаёміць гасцей з экспазіцыяй выставы |
![]() |
4. Навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Ю.С.Верамейчык знаёміць гасцей з экспазіцыяй выставы |
![]() |
5. Госці падчас прагляду дакументальнага фільма |
![]() |
6. Госці азнаямляюцца з дакументамі па гісторыі дарожнага будаўніцтва БССР |
![]() |
7. Госці азнаямляюцца з дакументамі па гісторыі дарожнага будаўніцтва БССР |
![]() |
8. Госці азнаямляюцца з дакументамі па гісторыі дарожнага будаўніцтва БССР |
![]() |
9. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш азнаямляе гасцей з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
10. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш азнаямляе гасцей з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
11. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручае генеральнаму дырэктару ДВА «Горремавтодор Мингорисполкома» М.Я.Белавусу зборнік дакументаў «Операция «Багратион». Партизаны белорусской земли …» |