Правядзенне семінара для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і работнікаў ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод»

6 мая 2025 г. вядучым архівістам аддзела справаводства і фарміравання НАФ Леўчанка І.В. быў праведзены семінар на тэму «Патрабаванні да складання наменклатуры спраў арганізацыі» для кіраўнікоў структурных падраздзяленняў і работнікаў, якія адказваюць за вядзенне справаводства ў структурных падраздзяленнях, адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод».

Таксама для работнікаў адбыўся паказ фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны БДАКФФД пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Мядзведзік Т.С. расказала прысутным аб стварэнні фільма, а таксама прадставіла выставачныя праекты, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі.

 

1. Правядзенне семінара «Патрабаванні да складання наменклатуры спраў арганізацыі»
2. Прагляд фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
3-4. Знаёмства з выставачнымі праектамі, прысвечанымі 80-годдзю Вялікай Перамогі