У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці прайшоў Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

25 красавіка 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» прайшоў Дзень памяці, прысвечаны гераізму савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для супрацоўнікаў архіва быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Пасля прагляду фільма супрацоўнікі архіва абмеркавалі гістарычныя падзеі, адлюстраваныя ў кінахроніцы, адзначыўшы важную ролю архіўных дакументаў у захаванні гістарычнай памяці аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2. Абмеркаванне фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» супрацоўнікамі архіва