Наведванне супрацоўнікамі Магілёўскай мытні ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» працягвае цыкл мерапрыемстваў для супрацоўнікаў устаноў і прадпрыемстваў у рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў». 22 красавіка 2025г. з экскурсіяй архіў наведалі супрацоўнікі Магілёўскай мытні. Экскурсія пачалася з наведвання архівасховішча, знаёмства з відамі дакументаў і ўмовамі іх захоўвання. Затым гасцям была прадстаўлена банэрная выстава «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», прысвечаная гісторыі Магілёва перыяду Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення горада. Экскурсія працягнулася наведваннем сектара па аблічбоўцы архіўных дакументаў, дзе ўдзельнікі мерапрыемства змаглі ўбачыць працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў і тэхнічныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для гэтага. У актавай зале архіва для работнікаў мытні была падрыхтавана выстава найбольш цікавых архіўных дакументаў. Вялікую цікавасць у гасцей выклікалі матэрыялы, прысвечаныя трагічнаму перыяду нацысцкай акупацыі Магілёва.

Напрыканцы мерапрыемства адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).

 

1. Супрацоўнікі Магілёўскай мытні падчас наведвання архівасховішча.
2-3. Азнаямленне з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся».
4. Удзельнікі экскурсіі знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў.
5. Падчас прагляду дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі».