Дакументальная выстава «Чарнобыль. Боль маёй краіны» ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь
23 красавіка 2025 г. ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотадакументальная выстава «Чарнобыль. Боль маёй краіны», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, прымеркаваная да Дня Чарнобыльскай трагедыі.
26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Наступствы самай буйной за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі тэхнагеннай катастрофы спецыялісты ўсяго свету ліквідуюць дагэтуль.
Наступствы трагедыі, не толькі сацыяльна–эканамічныя i экалагічныя, але і духоўныя, адчуваюцца да гэтага часу, і рэха Чарнобыльскай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Менавіта таму гісторыя гэтай бяды і пераадолення яе наступстваў заслугоўваюць чалавечай памяці.
На дакументальнай выставе прадстаўлены архіўныя дакументы з фондаў НАРБ: пастановы, дакладныя запіскі, даведкі, пратаколы пасяджэнняў і рашэнні Урадавай камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, дакументы аб перасяленні насельніцтва з заражаных тэрыторый, аб аказанні міжнароднай дапамогі ў сувязі з аварыяй. Асаблівую цікавасць таксама выклікаюць дакументы аб гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія апынуліся ў заражаных раёнах.
![]() |
1. Афіша фотадакументальнай выставы «Чарнобыль. Боль маёй краіны» |
![]() |
2. Фотадакументальная выстава «Чарнобыль. Боль маёй краіны» |
![]() |
3. Дакументы НАРБ на выставе |
![]() |
4. Архіўныя дакументы і фатаграфіі на выставе ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь |
![]() |
5. Дакументы НАРБ на выставе |
![]() |
6. Дакументы НАРБ на выставе |