22 красавіка 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку» арганізавалі прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»

22 красавіка 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку» арганізавалі прагляд дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», прысвечанага святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Перад праглядам супрацоўнікі архіўнай установы былі азнаёмленыя з гісторыяй стварэння фільма. Нам.дырэктара – заг.аддзелам справаводства і фарміравання НАФ Е.С.Скобелева, распавяла пра тое што фільм да юбілейнай даты створаны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», якія асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны дэманструюцца ў фільме, урыўкі з якіх дакументальных фільмаў былі выкарыстаныя аўтарамі пры падрыхтоўцы фільма, а таксама пра тое, хто, непасрэдна, працаваў над яго стварэннем.

 

1. Намеснік дырэктара Е.С.Скобелева распавядае супрацоўнікам пра гісторыю стварэння фільма.
2. Падчас правядзення паказў дакументальнага фільма.
3. Падчас правядзення паказў дакументальнага фільма.