Прагляд калектывам НГА Беларусі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

21 красавіка 2025 г. ў канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для работнікаў архіва.

Фільм створаны ў адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У фільме дэманструюцца асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны: напад фашысцкай Германіі, абарона Брэсцкай крэпасці, Бітва за Маскву, аперацыя «Баграціён», «рэйкавая вайна», баявыя дзеянні ва Усходняй Прусіі, бітва за Берлін. Гледачу прадстаўлены хранікальныя кадры парада партызанскіх злучэнняў у г.Мінску, парада Перамогі ў г.Маскве, святкавання Дня Перамогі ў Беларусі ў розныя гады.

 

1. Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі
2. Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі