Аб удзеле ў Дні адчыненых дзвярэй «Магілёўскай абласной бібліятэкі ім. У.І.Леніна» супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 22-23 красавіка 2025 г. на базе ўстановы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка ім.У.І.Леніна» праходзяць Дні адчыненых дзвярэй.

Установа «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні тэматычнай выстаўкі творчасці пісьменнікаў-землякоў і паэтаў-франтавікоў «Яны дайшлі да Берліна», прысвечанай пісьменніку К.М.Сіманаву. Архіўныя матэрыялы для выстаўкі былі прадстаўлены з фонду асабістага паходжання «Ціханаў І.А.».

 

1. Загадчык аддзела Т.У.Шэўчык і вядучы архівіст Т.В.Шыманава на выставе «Яны дайшлі да Берліна», прысвечанай пісьменніку К.М.Сіманаву.
2. Загадчык аддзела Т.У.Шэўчык знаёміцца з дакументамі выставы.
3-4. Экспанаты тэматычнай выставы.