Удзел БДАМЛМ у навучальных курсах «Дзейнасць прафсаюзных арганізацый у сучасных умовах»
18 красавіка 2025 года старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марына Аляксееўна Філімонцава прайшла навучанне на курсах для старшынь першасных прафсаюзных арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў г.Мінска па праграме «Дзейнасць прафсаюзных арганізацый у сучасных умовах».
На занятках разглядаліся актуальныя пытанні паўнамоцтваў і абавязацельстваў прафсаюзаў па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, вядзення справаводства ў прафсаюзных арганізацыях, пытанні захавання фінансавай дысцыпліны, абмяркоўваліся тонкасці ў заключэнні калектыўных дагавораў. Вялікая ўвага была ўдзелена працы з мэсэнджарам Telegram, размяшчэнні публікацый, гісторый, а таксама працы з чат-ботамі.
На фота: Падчас навучання па праграме «Дзейнасць прафсаюзных арганізацый у сучасных умовах»