Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прымае ўдзел у праекце «Франтавыя лісты» радыё «Мір»
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне радыё «Мір» ініцыявала праект «Франтавыя лісты». Удзел у праекце прынялі Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна і Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці. Ваенныя лісты будуць зачытаныя ў прамым эфіры напярэдадні 9 мая.
На старонках пацёртых, пажоўклых ад часу лістоў-трохвугольнікаў засталіся думкі аб перажытым байцамі на палях бітваў, іх пачуцці да далёкіх сем’яў. Як правіла, гэтыя вестачкі былі кароткімі, але як жа іх чакалі, гэтыя радкі!
У фондах Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці таксама знаходзяцца на захоўванні лісты ваенных гадоў. У іх – мужнасць абаронцаў, упэўненасць у перамозе над ворагам.
З ліста салдата Віктара Пяцюрэнкі да сястры Надзеі Драздовай (фонд 1262 дзяржархіва Мінскай вобласці): «Сообщаю тебе, что я в настоящий день жив, а также здоровье неплохое. <…> Конечно за меня беспокоиться не надо, так как я не один в Советском Союзе, погибну – отомстят за меня. Так что все равно не быть гаду на нашей священной земле…»
Дадатковая інфармацыя размешчана на сайце абласной бібліятэкі.