Павышэнне фінансавай граматнасці: важныя крокі да абароны асабістых грашовых сродкаў абмеркавалі ў ЗГА ў г.Маладзечна
У Занальным дзяржархіве ў г.Маладзечна адбылася сустрэча працоўнага калектыва з Аленай Абрамян, галоўным спецыялістам аддзела продажаў рознічных банкаўскіх паслуг і прадуктаў ЦБП №601 Беларусбанка. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне фінансавай пісьменнасці супрацоўнікаў і азнаямленне з важнымі аспектамі сучаснай эканомікі.
Падчас сустрэчы Алена Абрамян распавяла пра перспектывы развіцця лічбавага рубля, а таксама падзялілася рэкамендацыямі па абароне ад інтэрнэт-махляроў. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням бяспекі фінансавых аперацый і важнасці адказнага падыходу да кіравання асабістымі сродкамі.
Акрамя таго, супрацоўнікам архіва былі прадастаўлены тлумачэнні аб маючых адбыцца зменах, звязаных з неабходнасцю афармлення рахункаў для пенсіянераў з 1 ліпеня 2025года. Сацыяльныя выплаты, уключаючы пенсіі, будуць залічвацца толькі на базавыя рахункі. Алена Абрамян падкрэсліла важнасць своечасовага звароту ў банк для адкрыцця базавага рахунку або пераафармлення бягучага (разліковага) рахунку. Для выканання працэдуры неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, і напісаць заяву, якое банк перадасць у адпаведны орган, які займаецца выплатай пенсіі. Такі падыход забяспечыць зручны і камфортны пераход на новыя ўмовы.
Сустрэча не толькі ўмацавала давер архівістаў да банкаўскіх паслуг, але і стала для іх важнай крыніцай ведаў, неабходных для ўпэўненага існавання ва ўмовах сучасных эканамічных рэалій.
![]() |
Алена Абрамян праводзіць інфармацыйную сустрэчу з супрацоўнікамі архіва |