Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны вывучэнню Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2025г. №11
17.04.2025 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» ў рамках інфармацыйнага дня вывучаны асноўныя патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2025г. №11 «Аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны».
Разгледжаны прыярытэтныя задачы пяцігодкі якасці, рэалізацыя якіх патрабуе павышэння ўзроўню эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, забеспячэння дэбюракратызацыі і аптымізацыі кіраўніцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам ўкаранення ў практычную працу сучасных лічбавых тэхналогій, дасягненні высокага ўзроўню выканальніцкай дысцыпліны, выхавання культуры адказнасці кожнага супрацоўніка за агульны вынік працы.
![]() |
1. Супрацоўнікі архіва падчас правядзення адзінага дня інфармавання. |