Удзел супрацоўніка ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў правядзенні Адзінага дня інфармавання ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама

17 красавіка 2025 года ва ўпраўленні прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама быў праведзены адзіны дзень інфармавання на тэму «Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Падчас мерапрыемства адбылося выступленне вядучага архівіста Аляксея Швырова ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» і дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства. Аснову фільма складаюць хранікальна-дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць гераічны подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У фільме дэманструюцца асноўныя этапы вайны ад нападзення нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз, да разгрому гітлераўскіх войскаў у Берліне.

Дэманстрацыя дакументальнага фільма, створанага беларускімі архівістамі, садзейнічае захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і ўвекавечанні падзей тых гадоў.

 

1. Выступленне вядучага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксея Швырова.
2. Падчас прагляду дакументальнага фільма.