Работнікі БДАМЛМ наведалі выставу «Дзікая прырода Беларусі»
16 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі фотавыставу «Дзікая прырода Беларусі» ў ГЦ «Прызма». На выствае прадстаўлена 40 прац удзельнікаў конкурса «Дзікая прырода Беларусі – 2024». Цікавасць БДАМЛМ да фотавыставы не выпадковая. Фотамастацтва – важная частка сучаснай культуры нашай краіны. Падтрыманне кантактаў з фотамастакамі ў будучыні павінна садзейнічаць папаўненню архіўных фондаў найбольш цікавымі працамі.
Усе фотаздымкі выставы – застылыя моманты таямнічага жыцця звяроў, птушак, казурак нашай краіны. Там муха ў позднюю восеньскую пару, тут птушка кулік адпачывае на беразе ракі, там залётная і рэдкая для нашых мясцін птушка аляпка рыхтуецца да нырка ў ваду, на іншым фота – самотны зубр глядзіць прама ў камеру. Такія работы дазваляюць забыць пра наш хуткі рытм жыцця, расслабіцца, адчуць моц дзікай прыроды. Вялікі фармат фотаздымкаў дапамагае бліжэй і дэталёва разгледзець унікальныя моманты жыцця дзікіх жывёл, якія не проста зафіксаваць нават прафесіяналу.
Работнікі БДАМЛМ выказалі шчырую падзяку арганізатару і персаналу выставы, а таксама за магчымаць прыняць удзел у галасаванні за лепшую фатаграфію.
![]() |
1. Работнікі БДАМЛМ на выставе «Дзікая прырода Беларусі» |
![]() |
2. Падчас наведвання выставы |
![]() |
3. Знаёмства з экспазіцыяй фотавыставы |