Удзел НГА Беларусі ў міжнароднай навуковай канферэнцыі ў г.Петразаводск (Расійская Федэрацыя)
15 красавіка 2025г. вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Арцемій Андрушчанка дыстанцыйна прыняў ўдзел у 77-й Усерасійскай (з міжнародным удзелам) навуковай канферэнцыі маладых вучоных, прысвечанай 85-годдзю Петразаводскага дзяржаўнага универсітэта і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарам канферэнцыі выступіў Інстытут гісторыі, палітычных і сацыяльных навук Петразаводскага дзяржаўнага универсітэта. На канферэнцыі прадставілі свае даклады маладыя даследчыкі з навучальных і навуковых устаноў Беларусі і Расіі. А.Андрушчанка выступіў з дакладам «Дакументы сямейнага архіва і ўспаміны як крыніца аб удзеле членаў сям’і ў Вялікай Айчыннай вайне».
![]() |
Арцемій Андрушчанка дыстанцыйна выступае на навуковай канферэнцыі |