«Ад кампазітара-песенніка да стваральніка «Тэорыі творчых хваляў» – да 85-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Сямёнавіча Ханка, беларускага і расійскага музыканта і кампазітара, народнага артыста Беларусі
![]() |
18 красавіка спаўняецца 85-гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сямёнавіча Ханка, беларускага і расійскага музыканта і кампазітара, народнага артыста Беларусі.
Э.С.Ханок нарадзіўся 18 красавіка 1940 г. у Казахскай ССР у сям’і вайскоўца. Пасля Вялікай Айчыннай вайны жыў па месцы службы бацькі ў г.Слуцку, потым у г.Брэсце. У 1962 г. скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.І. Глінкі. У снежні 1962 г. быў прыняты ў Маскоўскую кансерваторыю імя П.І.Чайкоўскага. У 1971 г. стаў лаўрэатам тэлевізійнага фестывалю «Песня-71». У 1973 г. стаў членам Саюза кампазітараў СССР. З 1982 г. заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР. З 1996 г. народны артыст Беларусі.
На YouTube-канале БДАКФФД да 85-годдзя з дня нараджэння беларускага і расійскага музыканта і кампазітара, народнага артыста Беларусі Эдуарда Сямёнавіча Ханка размешчаны промаролік да выставы «От композитора-песенника до создателя «Теории творческих волн».
У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца 15 адзінак захоўвання фонадакументаў з 1966 па 2020 гг., 17 адзінак захоўвання кінадакументаў з 1984 па 2017 гг., 6 адзінак уліку фонадакументаў з 1980 па 2019 гг., звязаных з творчасцю Э.С.Ханка.
Фотадакументы прадстаўлены партрэтнымі здымкамі кампазітара і яго здымкамі з дачкой і калегамі.
Кінадакументы з удзелам Э.С.Ханка прадстаўлены летапіснымі матэрыяламі «V Международный фестиваль искусств «Славянский базар-96» і «Моменты VI Международного фестиваля искусств «Славянский базар-97» в г.Витебске», тэлеверсіямі «VII Национальный телевизионный конкурс «Телевершина» (2011 г.) і «Музыкальные вечера в Мирском замке. Концерт народного артиста России Э. Хиля и народного артиста Беларуси Э.Ханка» (2011 г.), сюжэтамі штотыднёвых інфармацыйных праграм «Контуры», «Неделя». Асобна трэба адзначыць праграмы «Страсти по культуре. Творчество без купюр» (2010 г.) і «Камертон. Эдуард Ханок» (2014 г.). У першай Э.С. Ханок расказвае аб распрацаванай ім «Тэорыі творчых хваляў», другая прысвечана творчасці кампазітара.
У фанатэцы архіва захоўваюцца аповед беларускага кампазітара Э.С.Ханка аб сваім творчым шляху і запіс творчай сустрэчы Э.С.Ханка з работнікамі ВА «Гарызонт» у 1980-х гадах, а таксама радыёперадачы «Пути развития белорусской эстрады» і «Музы не молчат» з удзелам кампазітара.
Э.С.Ханок з’яўляецца аўтар папулярных песень «Зима», «Шуміце бярозы», «Песенка первоклассника», «Малиновка», «Два поля», «Я у бабушки живу», «Журавлик», «Завіруха», «Здравствуй, чужая, милая», «Самурай» і шмат іншых. З яго твораў фармаваліся рэпертуары ансамбляў «Верасы», «Сябры» и «Песняры». Ён таксама з’яўляецца стваральнікам «Тэорыі творчых хваляў»
![]() |
1. Арх.№1-014283. Беларускі кампазітар Э.С.Ханок падчас заняткаў з дачкой Святланай лістапад 1984 г., г.Мінск |
![]() |
2. Арх.№0-158044. Старшыня журы конкурсу-фестывалю маладых талентаў «Зорная ростань», які праходзіў у г.Брэсце, кампазітар Э.С.Ханок на сцэне падчас правядзення фэсту сакавік 1995 г., г.Брэст |
![]() |
3. Арх.№0-141450. Беларускі кампазітар, народны артыст Беларусі Э.С.Ханок з дачкой Святланай 1996 г., г.Мінск |
![]() |
4. Арх.№0-164984. Беларускі кампазітар, народны артыст Беларусі Э.С.Ханок (на пярэднім плане 2-й злева) у кузні недзяржаўнага музейнага комплексу старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» каля в.Пціч Пухавіцкага раёна 1997 г., Мінская вобл. |
![]() |
5. Арх.№E010370. Беларускія кампазітары народны артыст Беларусі Эдуард Ханок і народны артыст Беларусі Ігар Лучанок у Дзяржаўнай цэнтральнай канцэртнай зале «Расія» ў дзень адкрыцця імянной пліты ў гонар ансамбля «Сябры» на «Плошчы зорак» у г.Маскве 19 студзеня 2006 г., г.Масква |
![]() |
6. Арх.№E033325. Беларускі кампазітар, народны артыст Беларусі Э.С.Ханок, красавік 2012 г., г.Мінск |
![]() |
7. Арх.№E041854. Група ўдзельнікаў рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам», арганізаванай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, сярод якіх фіналісты конкурсу «Новыя галасы – новай краіне», каля будынка Палаца культуры г.Узды; у 2-м радзе злева – кампазітар, народны артыст Беларусі Э.С.Ханок 6 кастрычніка 2015 г., Мінская вобл. |
![]() |
8. Арх.№E057880. Падчас адкрыцця выставы партрэтаў вядомых дзеячаў культуры Беларусі «Творцы» ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў г.Мінску; у 1-м радзе: 1-ы злева – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ю.П.Бондар, 1-ы справа – кампазітар, народны артыст Беларусі, Э.Б.Зарыцкі, 3-і справа –кампазітар, народны артыст Беларусі Э.С.Ханок, у 2-м радзе А.Д. справа – аўтар выставы, фотамастак Юры Іваноў сакавік 2017 г., г.Мінск |
![]() |
9. Арх.№E057882. Кампазітар, народны артыст Беларусі Э.С.Ханок ля свайго фотапартрэта на выстаўцы работ вядомых дзеячаў культуры Беларусі «Творцы» фотамастака Юрыя Іванова ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» ў г.Мінску сакавік 2017 г., г.Мінск |
![]() |
10. Арх.№E073846. Беларускі кампазітар, народны артыст Беларусі Э.С.Ханок напярэдадні свайго 80-годдзя ўстанаўлівае таблічку на імянную лаўку ў Гарадскім садзе г.Брэста 10 красавіка 2020 г., г.Брэст |