Аб удзеле архівістаў Беларусі ў Міжнароднай канферэнцыі «1941-1945. Памяць жывая» (г.Екацерынбург)
16 красавіка 2025 г. у г.Екацерынбург адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па праблематыцы захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне «1941-1945. Памяць жывая». Асноўнымі арганізатарамі форуму выступілі Кіраванне архівамі Свярдлоўскай вобласці і Міністэрства культуры Свярдлоўскай вобласці.
У канферэнцыі актыўны ўдзел прынялі архівісты Беларусі. На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства ў фармаце ВКС звярнуўся намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў. Ён адзначыў важнасць правядзення форуму як у кантэксце святкавання агульнай для Беларусі і Расіі знамянальнай даты – 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, так і з пункту гледжання абмену вопытам паміж архівістамі дзвюх краін. А.Я.Цвяткоў адзначыў, што ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтва ўжо пачалося актыўнае ўзаемадзеянне паміж архіўнымі ўстановамі з Беларусі і Свярдлоўскай вобласці, і дадзенае мерапрыемства, безумоўна, будзе садзейнічаць гэтаму супрацоўніцтву.
У секцыйнай рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел архівісты Беларусі: намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок (даклад «Дзейнасць Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па захаванні гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны»); загадчык аддзела публікацый У.А.Калабаева (даклад «Выданні Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, апублікаваныя ў 2024-2025 гг».); загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання I.У.Дарагуш (даклад «Камплектаванне Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь дакументамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і іх выкарыстанне»); дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна I.З.Пудакевіч (даклад «Жывая памяць: выхаванне патрыятызму праз гістарычную праўду»).
Усе даклады беларускіх архівістаў выклікалі жывую цікавасць і абмеркаванне ўдзельнікамі Міжнароднай канферэнцыі.
![]() |
1. Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў выступае з прывітальным словам |
![]() |
2. Удзельнікі канферэнцыі на пленарным пасяджэнні па ВКС |
![]() |
3. Удзельнікі канферэнцыі на пленарным пасяджэнні па ВКС |
![]() |
4. Удзельнікі канферэнцыі на пленарным пасяджэнні па ВКС |