Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб устаноўцы помніка на месцы расстрэлу яўрэяў у аграгарадку Холмеч
У акупіраванай у гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусі, устанаўліваючы так званы «новы парадак», гітлераўцы праводзілі палітыку масавага знішчэння яўрэяў. Не пазбегла этага лёсу і мястэчка Холмеч Рэчыцкага раёна. У жніўні 1941 года нямецкія акупанты на абрыве каля Дняпра расстралялі 57 мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.
Праз гады яўрэйская суполка Рэчыцы звярнулася да кіраўніцтва раёна з ініцыятывай увекавечыць памяць забітых халмячан. У выніку рашэннем № 327 Рэчыцкага райвыканкама ад 30 верасня 1999 года (Ф. 348. Воп. 1. Спр. 863. Арк. 113) ў вёсцы (зараз – аграгарадок) Холмеч на месцы смяротнай кары і пахавання мірных жыхароў быў устаноўлены помнік, на якім высячана эпітафія: «Стань на калені, стары і малады. Тут простыя яўрэі ляжаць. Хай ніхто не перашкаджае вечным сном ім спаць. Не дай Бог нікому больш так пакутаваць. 57 загубленых душ: 15 мужчын, 18 жанчын, 24 дзіцяці».
![]() |
1. ЗДАРэч. Ф. 348. Воп. 1. Спр. 863. Арк. 113 |
![]() |
2. Помнік расстраляным яўрэям-жыхарам Холмеча |