«Даследчык зямель Палесся» – да 125-годдзя з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Лупіновіча, глебазнаўцы і аграхіміка, акадэміка АН БССР, прэзідэнта Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
![]() |
6 ліпеня 2025 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Лупіновіча, глебазнаўцы і аграхіміка, акадэміка АН БССР.
За гады сваёй навуковай дзейнасці І.С. Лупіновіч распрацаваў методыку комплекснага прыродна-гістарычнага раянавання тэрыторыі СССР і БССР для сельскагаспадарчага выкарыстання. Вывучаў генезіс, фізіка-гістарычныя і біялагічныя ўласцівасці забалочаных і тарфяна-балотных глеб і магчымасцей павышэння іх урадлівасці. Даследаваў агра- і біяхімічныя ўласцівасці глеб і глебавае харчаванне раслін.
На YouTube-канале БДАКФФД да 125-годдзя з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Лупіновіча, глебазнаўца і аграхіміка, акадэміка АН БССР, прэзідэнта Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР размешчаны промаролік да выставы «Даследчык зямель Палесся».
У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў захоўваецца больш за 20 адзінак уліку фотадакументаў з 1940 па 1959 г.і 12 адзінак уліку кінадакументаў з 1949 па 1960 гг., звязаных з навуковай дзейнасцю І.С.Лупіновіча.
Фота- і кінадакументы (сюжэты дакументальных фільмаў «30 год БССР», 1949 г., «Советская Белоруссия», 1951 г., «Мы живем в Минске», 1958 г., кіначасопісаў «Савецкая Беларусь» і «Навіны дня») дазваляюць нам убачыць І.С. Лупіновіча падчас паседжанняў навуковай рады Акадэміі АН БССР, лабараторных даследаванняў, выступаў з дакладамі на розных зборах і шмат іншае.
Іван Сцяпанавіч Лупіновіч пайшоў з жыцця 9 кастрычніка 1968 г.
За гады яго навуковай дзейнасці ім было апублікавана звыш 120 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі. Пад яго навуковым кіраўніцтвам было абаронена больш за 50 кандыдацкіх і 7 доктарскіх дысертацый.
Імя І.С. Лупіновіча прысвоена Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
![]() |
1. Арх. №0-131024 І.С. Лупіновіч, беларускі савецкі глебазнавец і аграхімік, ля карты БССР, 1940 г., г.Мінск |
![]() |
2. Арх. №0-005414 Удзельнікі пашыранай сесіі аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук АН БССР з удзелам прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў саюзных рэспублік: правадзейны член Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук ім. В.І.Леніна (ВАСГНІЛ) І.А.Шараў; член-карэспандэнт АН Латвійскай ССР Я.Я.Бергман; віцэ-прэзідэнт АН Беларускай ССР І.С.Лупіновіч; в.а. дырэктара Інстытута меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі Акадэміі навук БССР Б.Б. Бельскі і брыгадзір калгаса «Чырвоная змена» Любанскага раёна, Герой Сацыялістычнай Працы П.І. Галай, 29 верасня 1951г., г.Мінск |
![]() |
3. Арх. №0-005412 Вядомы глебазнавец, акадэмік Усесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук ім. В.І. Леніна Н.А. Дзіма і віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР І.С.Лупіновіч разглядаюць глебазнаўчыя карты БССР, 4 лістапада 1951 г., г.Мінск |
![]() |
4. Арх. №0-004462 Віцэ-прэзідэнт БССР І.С.Лупіновіч расказвае воінам Н-скага падраздзялення аб вялікіх будоўлях камунізму на Волзе і аб полеахоўных палосах, 5 лютага 1952 г., г.Пінск |
![]() |
5. Арх. №0-025658 Віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР І.С.Лупіновіч і намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута меліярацыі і воднай гаспадаркі А.Ф.Печкураў у геатэхнічнай лабараторыі за вывучэннем праблемы пераўтварэння прыроды Палескай нізіны, сакавік 1952 г., г.Мінск |
![]() |
6. Арх. №0-042496 Віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, прафесар І.С. Лупіновіч у кабінеце, 15 верасня 1952 г., г.Мінск |
![]() |
7. Арх. №0-006946 Навуковы кіраўнік лабараторыі фізікі і біяхіміі тарфяных глеб, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, доктар сельскагаспадарчых навук прафесар І.С. Лупіновіч кансультуе аспіранта Інстытута меліярацыі воднай гаспадаркі Акадэміі навук БССР В.У.Жылко, 22 кастрычніка 1952 г., г.Мінск |
![]() |
8. Арх. №0-015573 Беларускі савецкі вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, акадэмік Акадэміі навук БССР, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР І.С. Лупіновіч у працоўным кабінеце, 29 мая 1956 г., г.Мінск |
![]() |
9. Арх. №1-000398 Навуковы кансультант, віцэ-прэзідэнт АН БССР, прафесар І.С. Лупіновіч і аспірантка К.Н.Янушкевіч у лабараторыі нстытута меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, 13 верасня 1956 г., г.Мінск |
![]() |
10. Арх. №0-049524 Прэзідэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР І.С. Лупіновіч у кабінеце, 1957 г., г.Мінск |