Удзел супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў XIV-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць»

27 чэрвеня 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел у XIV-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць», арганізаванай Музеем гісторыі Магілёва пры падтрымцы Упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама і прысвечанай 80-годдзю Пабеды ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вядучыя архівісты аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў і Аляксей Швыроў прадставілі даклады «Кадравы патэнцыял Магілёўскага лакамабільнага завода ва ўмовах пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі» і «Арганізацыя ўдзелу насельніцтва ў аднаўленні сацыяльна-эканамічнага жыцця Магілёва пасля вызвалення ад нацысцкай акупацыі». Абодва даклады заснаваны на архіўных дакументах і адлюстроўваюць перыяд пасляваеннага аднаўлення Магілёва.

Навуковы форум сабраў вучоных, археолагаў, краязнаўцаў, гісторыкаў, архівістаў, музейных работнікаў, студэнтаў. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі сацыяльна-палітычныя і этна-культурныя аспекты гісторыі Прыдняпроўскага краю. Па выніках канферэнцыі быў выдадзены зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў.

Пасля завяршэння канферэнцыі, яе ўдзельнікі наведалі адкрыццё мастацкай выстаўкі па выніках плэнера «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў».

 

1. Вядучыя архівісты аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў і Аляксей Швыроў падчас канферэнцыі.
2. Выступленне вядучага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандра Петухова.
3. У час наведвання мастацкай выстаўкі па выніках плэнера «Магілёў на палотнах расійскіх мастакоў».
4-5. Карціны, прадстаўленыя на выставе.
6. Зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў XIV-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць».