Удзел ЗГА у г.Жлобіне ў дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне», дырэктар Дударава Галіна Анатольеўна і архівіст Елісеева Ірына Мікалаеўна, прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, прысвечанай захаванню памяці аб тых, хто перажыў нясцерпныя выпрабаванні падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Арганізатарам мерапрыемства з’яўляюцца грамадскія арганізацыі ААТ «БМЗ-УКХ «БМК».
На сустрэчу былі таксама запрошаны прадстаўнікі Жлобінскіх раённых арганізацый АА «БРСМ», «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь», Савет ветэранаў Жлобінскага раёна і інш.
Галіна Анатольеўна расказала аб лагеры смерці «Азарычы», які знаходзіўся ў 1944 годзе на тэрыторыі Даманавіцкага раёна Палескай вобласці (зараз Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці). Канцлагер, які праіснаваў усяго 10 дзён, загубіў жыцці болей 20 тысяч мірных жыхароў.
Ірына Мікалаеўна азнаёміла прысутнічаючых з дакументамі асабістага паходжання малалетняга вязня «Азарычы» Пархоменкі Г.Г., якія асцярожна захоўваюцца ў дзяржархіве г.Жлобіна.
У завяршэнні выступлення супрацоўнікі архіва прадставілі да прагляду фільм «Вязні», падрыхтаваны БДАКФФД. Гэты кранальны і глыбокі матэрыял пакінуў непазбыўнае ўражанне і стаў важным напамінам аб значнасці гістарычнай памяці.
Завяршылася сустрэча наведваннем мемарыяльнага комплексу памяці ахвяр нацысцкага канцлагера «Азарычы», дзе ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі хвілінай маўчання бязвінных ахвяр і ўсклалі кветкі на брацкай магіле.
![]() |
1. Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў |
![]() |
2. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі |
![]() |
3. Выступленне дырэктара архіва Дударавай Г.А. |
![]() |
4. Выступленне супрацоўніка архіва Елісеевай І.М. |
![]() |
5. Кіналекторый «Вязні» |
![]() |
6. Мемарыяльны комплекс «Азарычы» |
![]() |
7. Мемарыяльны комплекс «Азарычы» |
![]() |
8. У музеі мемарыяльнага комплексу «Азарычы» |
![]() |
9. Ускладанне кветак |