Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакументы аб знішчэнні нацыстамі вёскі Кабылева
14 мая 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі разам з жыхарамі вёску Кабылева Васілевіцкага раёна (у цяперашні час — вёска Першамайск Рэчыцкага раёна). Яшчэ 28 студзеня 1943 года туды прыбыў атрад немцаў і паліцаяў, якія на працягу двух тыдняў учынялі разбой і забойствы, што прымусіла астатніх жыхароў Кабылева бяжаць у лясы. 13 мая 1943 года акупанты абвясцілі, што тым, хто вернецца ў вёску, будзе захавана жыццё, інакш усіх заб’юць. Большасць жыхароў паверыла абяцанням гітлераўцаў і вярнулася ў свае дамы, дзе на наступны дзень іх бязлітасна растрэльвалі, закідвалі гранатамі і спальвалі жыўцом эсэсаўцы і паліцаі, знішчыўшы 1050 чалавек. Усяго за час акупацыі ў Кабылеве ахвярамі нацыстаў сталі 1118 чалавек, у тым ліку больш за 600 дзяцей, спалена 276 дамоў. У народзе вёску празвалі «Рэчыцкай Хатынню», а аб забітых жыхарах напамінае мемарыял на брацкай магіле.
У ліку дакументаў Рэчыцкага дзяржархіва, якія сведчаць аб гэтай трагедыі, — акт аб знішчэнні акупантамі вёскі Кабылева (Ф. 864. Воп. 1. Спр. 5. Арк. 2-4), спісы забітых жыхароў (Ф. 864. Воп. 1. Спр. 12. Арк. 85-92адв), фатаграфіі спаленай вёскі (Ф. 864. Воп. 1. Спр. 6. Арк. 6-9) з архіўнай калекцыі лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па раследаванню злачынстваў фашызму. У прыватнасці, на здымках адлюстраваны папялішчы, якія засталіся ад знішчаных дамоў, трупы забітых людзей, выцягнутыя з могільнікаў і апазнаныя родзічамі. Маюцца фатаграфіі выжыўшых жыхароў вёскі, у прыватнасці, дзяцей, якія змаглі выраватацца з гарэўшых дамоў.
![]() |
1. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 5. Арк. 2 |
![]() |
2. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 5. Арк. 3 |
![]() |
3. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 5. Арк. 4 |
![]() |
4. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 12. Арк. 85 |
![]() |
5. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 12. Арк. 85об |
![]() |
6. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 6. Арк. 6 |
![]() |
7. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 6. Арк. 7 |
![]() |
8. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 6. Арк. 8 |
![]() |
9. ЗДАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 6. Арк. 9 |
![]() |
10. Помнік на магіле забітых жыхароў вёскі Першамайск (Кабылева) |
![]() |
11. QR-код помніка |