Дакументальная выстава «Слаўнай Перамозе прысвячаецца» на ААТ «Амкадор»

4 красавіка 2025 года, у рамках работы Рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Іосіфавіч Каваленка наведаў ААТ «Амкадор» – кіруючая кампанія холдынгу», дзе азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці, сустрэўся з кіраўніцтвам і работнікамі прадпрыемства. Кіраўнік ведамства выступіў перад працоўным калектывам па тэме Адзінага дня інфармавання – «Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) на дадзеным мерапрыемстве прадставіў дакументальную выставу «Слаўнай перамозе прысвячаецца», якая адлюстроўвае ўклад народных мсціўцаў у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і агульную перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама банэрную выставу «Рэспублікіа – партызанка».

Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленку, кіраўніцтва і работнікаў ААТ «Амкадор» з выставамі пазнаёмілі намеснiк дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок і вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў i iнфармацыi НАРБ, к.г.н. В.П.Гарматны.

 

1. Выстава НАРБ «Слаўнай Перамозе прысвячаецца» на ААТ «Амкадор»
2. Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок знаёмiць з выставай Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.I.Каваленку
3. Архіўныя дакументы на выставе
4. Архіўныя дакументы на выставе
5. Архіўныя дакументы на выставе