Жывая памяць удзячных пакаленняў

Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прыняў удзел у зборы манет, з якіх будзе адліты трэці памятны знак «Жывая памяць удзячных пакаленняў». Помнік будзе адкрыты ў г.Маскве на Паклоннай гары да юбілейнага Дня Перамогі.

Праект пад такой назвай арганізавалі РГА «Белая Русь», БП «Белая Русь» у рамках пагаднення з дабрачынным фондам Аляксея Талая.

У цяперашні час у Беларусі і Расіі вядзецца збор манет на сплаў і грашовых ахвяраванняў ад небезуважных людзей для стварэння аналагічных памятных знакаў у памяць аб подзвігу савецкіх салдат у Вялікай Айчыннай вайне ў Мінску, Брэсце і Маскве.

На фота: Супрацоўнікі ЗДА ў г.Рэчыцы ўносяць сваю лепту ў стварэнне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны