У архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці адбылася прэзентацыя выставы «А заўтра была Перамога…»
19 сакавіка 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася прэзентацыя выставы «А заўтра была Перамога…», прысвечанай 80 годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Выстава створана ў памяць аб земляках – воінах Савецкай Арміі і ўдзельніках партызанскага руху, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якія так і не сустрэлі свой Пераможны май 1945 года.
На выставе прадстаўлены партрэты воінаў Савецкай Арміі і ўдзельнікаў партызанскага руху, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выяўленыя ў фондах архіва.
Іх жыццё – прыклад гераізму і самаахвярнага служэння сваёй Айчыне і важна памятаць гісторыю і лёсы людзей, якія аддалі свае жыцці ў імя міру на зямлі.
З экспазіцыяй можна азнаёміцца ў чытальнай зале дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці (вул.Сялянская, 14, 246050, г.Гомель).
![]() |
1. Выстава «А заўтра была Перамога…» |
![]() |
2. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас прэзентацыі выставы «А заўтра была Перамога…» |
![]() |
3. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі» падчас прэзентацыі выставы «А заўтра была Перамога…» |