Выстава дакументаў «Віцебск, вінтаж»
7 сакавіка 2025 года ў холе Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (г. Віцебск, вул. Калініна, д.22) побач са зборнікамі дакументаў арганізавана выстава «Віцебск, вінтаж».
Выстава ўяўляе сабой альбом, у якім размешчаны копіі 54 дакументаў аб рабоце прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці г.Віцебска (панчошна-трыкатажнай фабрыкі імя КІМ, абутковай фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік», швейнай фабрыкі «Знамя індустрыялізацыі» і інш.) у кантэксце модных тэндэнцый 1950-х – 1960-х гадоў.
З альбомам могуць азнаёміцца ўсе жадаючыя.