Аб наведванні помніка «Воінам-вызваліцелям» супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведала помнік «Воінам-вызваліцелям», які размешчаны на Кастрычніцкай плошчы г.Быхава.
Тут пахаваны барацьбіты за Савецкую ўладу, воіны і партызаны (51 пахаваны, вядомых-46). Сярод пахаваных – актыўныя ўдзельнікі барацьбы за ўсталяванне Савецкай улады на Быхаўшчыне, якія загінулі ў 1920-1925 гг.; воіны 187-й стралковай дывізіі 13 арміі Заходняга фронту, якія загінулі пры абароне горада ў канцы чэрвеня-ліпеня 1941 г., воіны 19-га стралковага корпуса 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі 27-28 чэрвеня 1944 г., якія знаходзіліся ў шпіталях і служылі ў частках якія базаваліся на тэрыторыі Быхава ў 1944-1945 гг.
Нішто не забыта, ніхто не забыты!
![]() |
1. Каля помніка «Воінам-вызваліцелям» |
![]() |
![]() |
2-3. Помнік «Воінам-вызваліцелям» |