21 лютага 2025 г. у Віцебску на плошчы Перамогі прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – свята, у якое мы ўшаноўваем прадстаўнікоў айчынных Узброеных Сіл і іншых сілавых структур, якія забяспечваюць бяспеку нашай краіны, аддаём даніну памяці загінуўшым воінам, якія абаранялі ў розныя часы рубяжы нашай рэспублікі.
Сённяшнія вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь свята захоўваюць баявыя традыцыі нашых бацькоў і дзядоў. Яны вартыя сваіх папярэднікаў і надзейна стаяць на варце Радзімы.
У цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам на плошчы Перамогі, які адбыўся ў г.Віцебску 21 лютага 2025 г., бралі ўдзел кіраўнікі вобласці і горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый. Сярод іх былі і супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.
![]() |
1. На плошчы Перамогі ў г.Віцебску перад пачаткам мерапрыемства ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
2. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мерапрыемства ўскладання вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. |