Маладзечанскія архівісты прынялі ўдзел у мітынгу памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
15 лютага, у 36-ю гадавіну вываду савецкіх войскаў з Афганістана, у Маладзечне адбыўся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Каля памятнага знака сабраліся жыхары горада, каб ушанаваць памяць тых, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак удалечыні ад Радзімы.
На мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны-афганцы, прадстаўнікі райвыканкама, дэпутаты, супрацоўнікі сілавых структур, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, школьнікі і духавенства. Усе яны прыйшлі, каб аддаць даніну павагі героям, чые жыцці назаўжды засталіся злучаны з падзеямі тых гадоў. Не засталіся ў баку ад мерапрыемства і маладзечанскія архівісты.
Мітынг пачаўся з хвіліны маўчання, падчас якой прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў. Затым да мемарыяла былі ўскладзены кветкі.
Выступоўцы гаварылі аб мужнасці і самаадданасці воінаў-інтэрнацыяналістаў, аб важнасці памятаць урокі гісторыі і перадаваць гэтыя веды маладому пакаленню.
Гэты дзень стаў напамінам аб тым, што памяць аб героях, якія аддалі свае жыцці ў імя міру і справядлівасці, павінна жыць у сэрцах нашчадкаў.
![]() |
1. Падчас мітынгу |
![]() |
2. Ускладанне кветак да манумента |