«Афганістан. Да запатрабавання. Героі Вілейскай зямлі». Маладзечанскія архівісты да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў падрыхтавалі віртуальную выставу
Маладзечанскія архівісты да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў падрыхтавалі віртуальную выставу «Афганістан. Да запатрабавання. Героі Вілейскай зямлі». З моманту вываду войскаў з Афгана прайшло 36 гадоў, але памяць вострым болем адклікаецца ў сэрцах родных, якія не дачакаліся сваіх дзяцей, мужоў, братоў і бацькоў.
Выстава з’яўляецца адлюстраваннем гісторыі і напамінам-наказам нам, жывым, быць больш мудрымі, беражлівымі да жыцця сыноў Нашай Беларусі. Праз больш за тры дзясяткі гадоў пасля вываду войскаў з Афганістана мы па-ранейшаму дзякуем за мужнасць, адвагу і стойкасць тых, каму на долю выпала нялёгкая служба удалечыні ад дома, на тэрыторыі чужой зямлі.