Каманда «Дзеці архіва» сталі лаўрэатамі III Міжнароднага конкурсу падлеткавых работ «Без тэрміну даўнасці: няскораныя»

Каманда «Дзеці архіва» ў складзе: Арыновіча Глеба, навучэнца 9»В» класа, Сарган Арыяны, навучэнкі 7«М» класа, Сарган Марыі, навучэнкі 6«М», стала лаўрэатам III ступені III Міжнароднага конкурсу падлеткавых работ «Без тэрміну даўнасці: няскораныя», які праводзіцца Міжнароднай грамадскай арганізацыяй «Дзіцячае медыйнае аб’яднанне «Бумеранг» з выкарыстаннем Прэзідэнцкага гранта Расійскай федэрацыі.

Мэта конкурсу – захаванне гістарычнай памяці аб трагедыі мірнага насельніцтва СССР – ахвяр ваенных злачынстваў нацыстаў і іх памагатых у перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. і на сучасным этапе праз стварэнне падлеткамі медыяпрадукцыі.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 400 дзіцячых рэгіянальных кіна- і медыястудый Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. На конкурс паступіла 156 медыяработ.

Рабяты з каманды «Дзеці архіва» прадставілі на конкурс медыяработу «Каб памяталі..» у намінацыі «Яго паважалі ў атрадзе», заснаваную на ўспамінах Мірона Мікалая Уладзіміравіча, першага дырэктара гімназіі г.Дзяржынска, аб сваім дзядулі Міроне Цімафеі Філіповічы, які ў перыяд 1943-1944 гг. дапамагаў партызанскаму атраду ім. Суворава брыгады ім. маршала Жукава пастаўкай лекаў і прадуктаў. Відэарэпартаж суправаджаўся архіўнай відэахронікай, падабранай з прадстаўленых архіўных фондаў Дзяржфільмафонду Расіі і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Лаўрэаты конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і запрашэннем у Міжнародны дзіцячы цэнтр «Артэк».

Віншуем каманду «Дзеці архіва». Жадаем рабятам творчых поспехаў, далейшага развіцця ў стварэнні фільмаў.

 

1. Каманда «Дзеці архіва» і прадстаўнік каманды І.Ю.Сарган. 31 студзеня 2025. БДАКФФД.
2. Дыплом каманды «Дзеці архіва». 31 студзеня 2025. БДАКФФД.
3. Падзяка прадстаўніку каманды І.Ю.Сарган. 31 студзеня 2025. БДАКФФД.