Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Птушка фенікс Аляксея Талая» ва Установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку»
28 студзеня 2025 года ва Установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Птушка фенікс Аляксея Талая».
Фільм падрыхтаваны кінастудыяй «Беларусьфільм» на чале з рэжысёрам Уладзімірам Луцкім, прысвечаны дзіўнай і натхняльнай гісторыі жыцця выдатнага беларуса Аляксея Талая – бізнесмена, спартсмена, матывацыйнага спікера, заснавальніка дабрачыннага фонду.
«Такія дакументальныя фільмы вельмі важныя для ўсіх нас: і дарослых людзей, і моладзі, – падзялілася ўражаннямі прафарганізатар прафсаюзнай арганізацыі Бярэзіна Вольга Аляксандраўна. – Ёсць такія падзеі, пасля якіх чалавек стаіць перад выбарам: альбо канчаткова зламацца, альбо стаць мацней чым раней. Падарваўшыся на міне, Аляксей Талай пазбавіўся рук і ног, але адужэў духам. Чалавек – сапраўдны герой, баец, натхняе на жыццё, на подзвіг. Аляксей мог бы ўпасці ў роспач, замкнуцца ў сабе, але змог стварыць сябе нанова, дамогся поспеху, стварыў кахаючую шчаслівую сям’ю, якая з’яўляецца яго падтрымкай і апорай».
На фота: Калектыў Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» падчас прагляду фільма «Птушка фенікс Аляксея Талая».